Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лістапада 2018, 17:57

"Рэал", "Рома", "Манчэстэр Сіці", "Баварыя", "Аякс", "Ювентус" і "МЮ" выйшлі ў плэй-оф ЛЧ

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі ўступілі чэшскай "Вікторыі" ў Лізе чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гульні 5-га тура групы G на полі стадыёна "Лужнікі" армейцы адкрылі лік на 10-й мінуце пасля пенальці, рэалізаванага Ніколам Улашычам. Аднак большага гаспадары дабіцца не змаглі і ў другім тайме прапусцілі два мячы, прайграўшы ў выніку 1:2. У матчы першага круга групавога этапу ў Пльзені сапернікі згулялі ўнічыю - 2:2. ЦСКА, таксама як і "Вікторыя", страціў шанцы выйсці ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Туды прабіліся ўжо фаварыты гэтага квартэта італьянская "Рома" і мадрыдскі "Рэал". Іх сустрэча на рымскім "Стадыё Алімпіка" завяршылася перамогай іспанскага гранда 2:0. Турнірнае становішча пасля пяці тураў: "Рэал" - 12 ачкоў, "Рома" - 9, ЦСКА - 4, "Вікторыя" - 4.

Данецкі "Шахцёр", які выступае ў групе F, перамог у гасцях нямецкі "Хафенхайм" 3:2. У першым крузе гэтыя сапернікі гулялі ў Харкаве і разышліся мірам - 2:2. Французскі "Ліён" на сваім полі згуляў унічыю з англійскім "Манчэстэр Сіці" - 2:2. Чэмпіён Англіі выйшаў у плэй-оф. Турнірнае становішча: "Манчэстэр Сіці" - 10, "Ліён" - 7, "Шахцёр" - 5, "Хафенхайм" - 3.

Лідар квартэта Е нямецкая "Баварыя" ў Мюнхене разграміла партугальскую "Бенфіку" - 5:1. Галандскі "Аякс" у Афінах перайграў грэчаскі АЕК - 2:0 і разам з баварцамі выйшаў у плэй-оф галоўнага кантынентальнага турніру. Турнірнае становішча: "Баварыя" - 13, "Аякс" - 11, "Бенфіка" - 4, АЕК - 0.

У групе Н італьянскі "Ювентус" у Турыне перамог іспанскую "Валенсію" 1:0 і забяспечыў сабе пуцёўку ў 1/8 фіналу. Другі пропуск гарантаваў сабе англійскі "Манчэстэр Юнайтэд", які адолеў на сваім полі швейцарскі "Янг Бойз" з Берна - 1:0. Турнірнае становішча: "Ювентус" - 12, "Манчэстэр Юнайтэд" - 10, "Валенсія" - 5, "Янг Бойз" - 1.

У астатніх групах сустрэчы 5-га тура пройдуць сёння вечарам:

А - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Манака", "Барусія" (Дортмунд, Германія) - "Бруге" (Бельгія). Турнірнае становішча: "Барусія" - 9, "Атлетыка" - 9, "Бруге" - 4, "Манака" - 1.

В - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - "Інтэр" (Мілан, Італія), ПСВ (Эйндхавен, Нідэрланды) - "Барселона" (Іспанія). Турнірнае становішча: "Барселона" - 10, "Інтэр" - 7, "Тотэнхэм" - 4, ПСВ - 1. "Барселона" ўжо забяспечыла сабе выхад у 1/8 фіналу.

С - "Напалі" (Італія) - "Црвена Звезда" (Бялград, Сербія), "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Ліверпуль" (Англія). Турнірнае становішча: "Ліверпуль" - 6, "Напалі" - 6, "Пары Сен-Жэрмен" - 5, "Црвена Звезда" - 4.

D - "Порту" (Партугалія) - "Шальке" (Гельзенкірхен, Германія), "Лакаматыў" (Масква, Расія) - "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя). Турнірнае становішча: "Порту" - 10, "Шальке" - 8, "Галатасарай" - 4, "Лакаматыў" - 0.

У плэй-оф чэмпіёнскай Лігі выйдуць па дзве лепшыя каманды з васьмі груп, а клубы, якія фінішуюць трэцімі, прадоўжаць выступленне ў 1/16 фіналу другога па рангу кантынентальнага турніру - Лізе Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі