Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2017, 15:32

"Рэал" прыме "Тотэнхэм", "Манчэстэр Сіці" сустрэнецца з "Напалі" ў 3-м туры футбольнай Лігі чэмпіёнаў

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чатырох групах футбольнай Лігі чэмпіёнаў сёння завершыцца першы круг спаборніцтваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіён Расіі маскоўскі "Спартак" пасля двух стартавых нічыіх у квартэце Е паспрабуе здабыць першую вікторыю ў гасцявым паядынку з лідарам іспанскай "Севільяй". Славенскі "Марыбар" згуляе ў сябе дома з англійскім "Ліверпулем". Турнірнае становішча: "Севілья" - 4 (5-2), "Ліверпуль" - 2 (3-3), "Спартак" - 2 (2-2), "Марыбар" - 1 (1-4).

Дзеючы пераможца самага прэстыжнага кантынентальнага турніру мадрыдскі "Рэал" прыме на "Сант'яга Бернабеу" англійскі "Тотэнхэм". Пераможца выйдзе на чыстае першае месца ў групе Н і практычна забяспечыць сабе выхад у плэй-оф. У іншым сённяшнім паядынку кіпрскі АПАЭЛ прыме ў Нікасіі лідара нямецкай бундэслігі "Барусію" з Дортмунда. Турнірнае становішча пасля двух тураў: "Рэал" - 6 ачкоў (розніца мячоў - 6-1), "Тотэнхэм" - 6 (6-1), "Барусія" - 0 (2-6), АПАЭЛ - 0 (0-6).

Лідар групы F англійскі "Манчэстэр Сіці" мае намер прадоўжыць пераможную серыю ў дамашнім матчы з італьянскім "Напалі". Данецкі "Шахцёр" згуляе ў Ратэрдаме супраць галандскага "Феенаорда". Турнірнае становішча: "Манчэстэр Сіці" - 6 (6-0), "Напалі" - 3 (4-3), "Шахцёр" - 3 (2-3), "Феенаорд" - 0 (1-7).

Турэцкі "Бешыкташ" пасля дзвюх вікторый запар праэкзаменуе ў Стамбуле футбалістаў "Манака", у якіх пакуль няма перамог. У іншым матчы групы G партугальскі "Порту" згуляе на сваім полі з дэбютантам Лігі чэмпіёнаў нямецкім "Лейпцыгам". Турнірнае становішча: "Бешыкташ" - 6 (5-1), "Порту" - 3 (4-3),"Лейпцыг" - 1 (1-3), "Манака" - 1 (1-4).

У астатніх групах чэмпіёнскай Лігі сустрэчы 3-га тура адбудуцца 18 кастрычніка:

А - ЦСКА - (Масква, Расія) - "Базель" (Швейцарыя), "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія) - "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія). Становішча каманд: "Манчэстэр Юнайтэд" - 6 (7-1), "Базель" - 3 (5-3), ЦСКА - 3 (3-5), "Бенфіка" - 0 (1-7).

В - "Андэрлехт" (Брусель, Бельгія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Селтык" (Глазга, Шатландыя). Турнірнае становішча: "Пары Сен-Жэрмен" - 6 (8-0), "Баварыя" - 3 (3-3), "Селтык" - 3 (3-5), "Андэрлехт" - 0 (0-6).

С - "Карабах" (Агдам, Азербайджан) - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія), "Чэлсі" (Лондан, Англія) - "Рома" (Італія). Турнірнае становішча: "Чэлсі" - 6 (8-1), "Рома" - 4 (2-1), "Атлетыка" - 1 (1-2), "Карабах" - 0 (1-8).

D - "Ювентус" (Турын, Італія) - "Спортынг" (Лісабон, Партугалія), "Барселона" (Іспанія) - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя). Турнірнае становішча: "Барселона" - 6 (4-0), "Спортынг" - 3 (3-3), "Ювентус" - 3 (2-3), "Алімпіякос" - 0 (2-5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі