Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2017, 12:07

"Рэал" і "Атлетыка" выйшлі ў паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першымі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў сталі футбалісты двух клубаў са сталіцы Іспаніі - "Рэал" і "Атлетыка", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы пераможца галоўнага кантынентальнага турніру мадрыдскі "Рэал" у паядынку ў адказ 1/4 фіналу прымаў мюнхенскую "Баварыю" і ў першым тайме поўнасцю кантраляваў ход гульні. Пасля перапынку госці сталі дзейнічаць больш актыўна і праз 8 мінут атрымалі права на пенальці, які дакладна рэалізаваў Роберт Левандоўскі. Мадрыдцы адказалі на 76-й мінуце голам свайго лідара Крышціяну Раналду, але літаральна праз мінуту баварцы зноў выйшлі наперад, калі мяч у свае вароты адправіў капітан "Рэала" Серхіа Рамас. Да канца асноўнага часу рэзультат 2:1 на карысць "Баварыі" не змяніўся, і венгерскі арбітр Віктар Кашаі назначыў дадатковы час, таму што ў першай чвэрцьфінальнай гульні ў Мюнхене з такім жа лікам выйграў "Рэал". У авертайме, які чэмпіёны Германіі праводзілі ў меншасці пасля выдалення Артура Відаля, зноў сваё важкае слова сказаў Крышціяну Раналду - на 105-й і 110-й мінутах ён яшчэ двойчы паразіў вароты Мануэля Ноера, аформіўшы хет-трык. У дзвюх сустрэчах з "Баварыяй" Раналду забіў 5 мячоў. Кропку ў мадрыдскай сустрэчы паставіў Марка Асенсіа - 4:2 на карысць "Рэала".

Футбалісты "Рэала" 11 разоў выйгравалі галоўны клубны турнір Старога Свету, у тым ліку і ў мінулым сезоне, калі ў фінале яны адолелі "Атлетыка" ў серыі пасляматчавых пенальці.

Фіналіст мінулага розыгрышу "Атлетыка" гуляў на полі дэбютанта чэмпіёнскай Лігі англійскага "Лестэра", і на 26-й мінуце Сауль Ньігес вывеў гасцей наперад. У другой палавіне сустрэчы гаспадары павялічылі тэмп, і іх галоўны бамбардзір Джэймі Вардзі зраўнаваў лік - 1:1. Футбалісты "Лестэра" прадаўжалі атакаваць, але больш поспеху на дабіліся і прапусцілі ў паўфінал сапернікаў. У першай чвэрцьфінальнай сустрэчы гэтых сапернікаў у іспанскай сталіцы "Атлетыка" перамог 1:0, дзякуючы пенальці, рэалізаванаму Антуанам Грызманам.

Яшчэ два чвэрцьфінальныя матчы ў адказ адбудуцца 19 красавіка. Іспанская "Барселона" ў сябе дома паспрабуе адыграцца пасля значнага паражэння ў Турыне ад італьянскага чэмпіёна "Ювентуса" (0:3), футбалісты дортмундскай "Барусіі" хочуць узяць рэванш за дамашнюю няўдачу ў гульні з "Манака" (2:3).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі