Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2020, 11:14

"Раўбічы" прэтэндуюць на правядзенне ЧС-2025 па біятлоне

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату свету 2025 года па біятлоне. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным акаўнце Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) у Instagram, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

IBU аб'явіў саіскальнікаў на права правядзення планетарных форумаў 2024 і 2025 гадоў. На галоўны турнір сусветнага біялона ў 2024 годзе прэтэндуе чэшскае Нове-Места. Канкурэнты "Раўбічаў" у правядзенні ЧС-2025 - швейцарскі Ленцэрхайдзе і зноў чэшскае Нове-Места.

Канчатковае рашэнне будзе прынята на 14-м чарговым кангрэсе IBU, які адбудзецца ў лістападзе ў Празе (Чэхія).

Раней чэмпіянат свету па біятлоне праходзіў у "Раўбічах" у 1974, 1982 і 1990 гадах. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі