ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2022, 18:55

Расійскія лучнікі выступяць на турніры імя П.Клімука ў Брэсце

Фота з архіва
Фота з архіва

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Расіі па стральбе з лука прыме ўдзел у турніры імя лётчыка-касманаўта Пятра Клімука, які пройдзе летам у Брэсце, аб гэтым паведаміў прэзідэнт Расійскай федэрацыі стральбы з лука Уладзімір Яшэеў.

"У заяве аб адхіленні расійскіх і беларускіх спартсменаў было адзначана, што рашэнне прынята не радыкальна, а да пэўнага часу, таму мы пакуль чакаем, калі нешта зменіцца. Вядома, для спорту гэта велізарны ўдар, які паўплывае на маральны дух нашых спартсменаў", - адзначыў Уладзімір Яшэеў. - Нядаўна да нас прыязджалі прадстаўнікі Беларусі, мы абмеркавалі з імі бліжэйшыя планы. У жніўні мы збіраемся прыняць удзел у турніры імя Пятра Клімука ў Беларусі. Форма спаборніцтваў з юрыдычнага пункту гледжання будзе вызначана ў бліжэйшы час".

Турнір імя лётчыка-касманаўта Пятра Клімука павінен прайсці ў Брэсце з 23 па 27 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі