Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2018, 14:59

Расійскія хакеісты атрымалі першую перамогу на Алімпіядзе-2018, разграміўшы славенцаў

16 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Расіі атрымалі першую перамогу на алімпійскім турніры ў Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 2-га тура спаборніцтваў каманд групы В расіяне не пакінулі ніякіх шанцаў на поспех сапернікам са Славеніі, выйграўшы з лікам 8:2 (2:0, 4:1, 2:1).

Славенцы, якія прабіліся на Алімпіяду-2018 пасля перамогі над беларусамі, у сённяшнім паядынку трымаліся амаль увесь стартавы перыяд, але ў яго заключныя хвіліны прапусцілі дзве шайбы. У далейшым перавага расіян была відавочнай. У гэтай гульні галявы хет-трык аформіў 20-гадовы Кірыл Капрызаў, а вопытны Сяргей Мазякін, якому ў сакавіку споўніцца 37 гадоў, закінуў сваю першую шайбу на Алімпійскіх гульнях.

На старце цяперашняга турніру падапечныя Алега Знарка нечакана ўступілі камандзе Славакіі 2:3, а завершаць першы этап 17 лютага сустрэчай з камандай ЗША. Амерыканцы сёння перайгралі каманду Славакіі з лікам 2:1, а ў першай гульні сенсацыйна прайгралі славенцам 2:3 (у авертайме). Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: ЗША - 4 ачкі, Славакія - 3, Расія - 3, Славенія - 1.

Два паядынкі адбудуцца сёння ў групе С: Фінляндыя - Нарвегія, Швецыя - Германія. У першым туры фіны ўпэўнена перайгралі нямецкіх хакеістаў з лікам 5:2, шведы былі мацнейшымі за нарвежцаў - 4:0.

Напярэдадні ў квартэце А канадцы разграмілі швейцарцаў - 5:1, чэхі адолелі каманду Рэспублікі Карэя з лікам 2:1.

Пасля завяршэння групавога этапу пераможцы трох квартэтаў і лепшая каманда з заняўшых другія месцы, выйдуць у чвэрцьфінал. Астатнія зборныя 20 лютага згуляюць у плэй-оф за пападанне ў васьмёрку суіскальнікаў узнагарод. Матчы чвэрцьфінальнай стадыі адбудуцца 21 лютага, паўфіналы - 23 лютага. Няўдачнікі паўфінальных сустрэч 24 лютага разыграюць алімпійскую бронзу, а пераможцы 25 лютага згуляюць у матчы за чэмпіёнскі тытул.

На сочынскай Алімпіядзе-2014 уладальнікамі залатых медалёў сталі канадцы, якія перайгралі ў фінале шведаў - 3:0, у гульні за бронзу каманда Фінляндыі з лікам 5:0 разграміла амерыканцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі