Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2018, 16:02

Расійскі спецыяліст Сяргей Цяртышны стаў галоўным трэнерам ХК "Металург-Жлобін"

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі спецыяліст Сяргей Цяртышны назначаны галоўным трэнерам жлобінскага "Металурга", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Сяргей Цяртышны заключыў кантракт са жлобінскім клубам у пачатку гэтага месяца і займаў пасаду трэнера па абарочнай лініі. Аляксандр Гаўрылёнак, які раней выконваў абавязкі галоўнага трэнера, застанецца ў трэнерскім штабе ў якасці памочніка.

Свой трэнерскі шлях Сяргей Цяртышны пачаў з фарм-клуба "Трактара" і праз год быў запрошаны ў галоўную каманду ў якасці асістэнта настаўніка Андрэя Назарава.

Сем наступных гадоў, шэсць з якіх былі ўжо ў КХЛ, трэнерскі штаб "Трактара" не абыходзіўся без Сяргея Цяртышнага.

Пасля адыходу Андрэя Назарава Сяргей Цяртышны на працягу чатырох сезонаў быў асістэнтам заслужанага трэнера Расіі Валерыя Белавусава, з якім чэлябінскі "Трактар" стаў уладальнікам бронзавых і сярэбраных узнагарод КХЛ у сезонах-2011/12 і 2012/13.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі