Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2019, 18:09

Расійскі нападаючы Аляксей Цярэшчанка вярнуўся ў ХК "Дынама-Мінск"

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі форвард Аляксей Цярэшчанка прадоўжыць выступленне за хакейны клуб "Дынама-Мінск", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Нападаючы заключыў пробнае пагадненне з "зубрамі". У мінулым сезоне Аляксей Цярэшчанка ўжо выступаў у "Дынама": згуляў 30 матчаў, набраў 16 (6+10) ачкоў, бліжэй да канца сезона ён стаў капітанам каманды.

Раней Аляксей Цярэшчанка абараняў колеры трох вядомых клубаў: маскоўскага "Дынама", казанскага "Ак Барса" і ўфімскага "Салавата Юлаева", і ў кожным з іх форвард станавіўся чэмпіёнам. Акрамя таго, нападаючы з'яўляецца ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у форме казанцаў (2007), трохразовым чэмпіёнам свету (2008, 2009, 2012) і сярэбраным прызёрам (2010) у складзе зборнай Расіі.

"Клуб не супраць быў бачыць Цярэшчанку ў складзе і ў гэтым сезоне. Але абставіны склаліся так, што толькі цяпер мы выйшлі на прадаўжэнне супрацоўніцтва. Аляксей - цэнтральны нападаючы, здольны выканаць вялікі аб'ём работы на лёдзе, але мы чакаем ад яго яшчэ і праяўлення лідарскіх якасцей па-за пляцоўкай. Гэта прафесіянал, здольны павесці за сабой, што цяпер асабліва важна для нашай каманды, у складзе якой шмат моладзі. Мы стараемся выхоўваць у камандзе пераможную культуру. Ігракі павінны выходзіць на лёд з унутраным перакананнем, што мы можам выйграць у любога саперніка. Таму нам патрэбны ў складзе людзі, якія ўмеюць перамагаць, такія як трохразовы чэмпіён свету і пяціразовы чэмпіён Расіі Аляксей Цярэшчанка", - адзначыў генеральны дырэктар "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі