ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 ліпеня 2022, 15:38

Расійскі хакеіст Дзмітрый Сакалоў прадоўжыць кар'еру ў мінскім "Дынама"

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі хакеіст Дзмітрый Сакалоў стаў іграком мінскага "Дынама", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

У стан "зуброў" 24-гадовы форвард перайшоў з "Авангарда" на правах арэнды. У мінулым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі Сакалоў правёў за амічоў 4 сустрэчы, дзе адзначыўся адной закінутай шайбай. Большую частку сезона 2021/22 расіянін адыграў у ВХЛ за "Омскія крылы", у складзе якіх набраў 47 (27+20) балаў у 43 матчах.

Таксама ў актыве нападаючага багаты вопыт выступлення ў хакейных лігах Паўночнай Амерыкі. У АХЛ Дзмітрый Сакалоў правёў 118 матчаў за "Аёву", дзе зарабіў 57 (35+22) ачкоў. У лізе Антарыа на рахунку форварда 244 (142+102) балы ў 214 сустрэчах. Акрамя таго, Сакалоў выклікаўся ў юніёрскую і маладзёжную зборныя Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі