Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2020, 09:59

Расійскі галкіпер Яўген Памазан перайшоў у ФК "Дынама-Мінск"

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі галкіпер Яўген Памазан падпісаў кантракт з ФК "Дынама-Мінск", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

31-гадовы навабранец дынамаўскага клуба - выхаванец акадэміі краснадарскай "Кубані". За гады прафесійнай кар'еры Яўген Памазан выступаў таксама ў маскоўскім ЦСКА, "Урале" з Екацярынбурга, "Анжы" з Махачкалы, "Спартаку" з Нальчыка. З 2017 года гуляў у складзе калінінградскай "Балтыкі" з другога па рангу дывізіёна расійскага чэмпіянату, за якую правёў 73 матчы.

Пасля 12 тураў чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама" займае 8-е месца, набраўшы 16 ачкоў. Наступны матч дынамаўцы правядуць 13 чэрвеня на сваёй арэне супраць мазырскай "Славіі", якая знаходзіцца на 10-й пазіцыі ў турнірнай табліцы, маючы 15 заліковых балаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі