Васіль Дземчанка. Фота КХЛ
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" аб'явіла аб падпісанні кантракта з расійскім варатаром Васіліем Дземчанкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.
У стан "зуброў" Дземчанка перайшоў у выніку абмену паміж сталічным клубам і "Адміралам" з Уладзівастока. У адваротным напрамку пайшоў нападаючы Мікіта Гуслістаў, які ў дзевяці гульнях за мінчан не набраў ачкоў. Кантракт з Дземчанкам падпісаны да канца сезона. У цяперашнім рэгулярным чэмпіянаце 30-гадовы расіянін адыграў 18 матчаў за "Адмірал" і аформіў адзін шатаўт, працэнт адбітых кідкоў - 91,72, каэфіцыент надзейнасці - 2,66. Раней у КХЛ Дземчанка выступаў за "Трактар", "Металург" і "Авангард", сумарна правёўшы ў лізе 354 паядынкі. У сезоне-2020/21 Васіль знаходзіўся ў сістэме клуба НХЛ "Манрэаль Канадзіенс" і гуляў у Амерыканскай хакейнай лізе.-0-