Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2019, 18:00

Расіянка Аліна Загітава выйграла залаты медаль на ЧС па фігурным катанні ў Японіі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская спартсменка алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Аліна Загітава атрымала залатую ўзнагароду на чэмпіянаце свету ў фігурным катанні, які праходзіць 20-24 сакавіка ў Сайтаме (Японія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступленне Аліны Загітавай было ацэнена суддзямі ў 237,50 бала. На другую прыступку п'едэстала гонару паднялася фігурыстка з Казахстана Элізабэт Турсынбаева - 224,76 бала. Бронзавай узнагародай адзначылася расійская спартсменка Яўгенія Мядзведзева - 223,80 бала.

Пакуль у медальным заліку лідзіруе каманда Расіі (1 залатая, 1 сярэбраная, 2 бронзавыя ўзнагароды), на другім месцы размясціліся спартсмены з Кітая (1 узнагарода вышэйшай пробы), замыкае тройку мацнейшых зборная Казахстана (1 серабро).

Сусветны форум сярод лепшых фігурыстаў прадоўжыцца 23 сакавіка вырашальным выступленнем у танцах на лёдзе і адзіночным катанні ў мужчын.-0-

Фота ISU

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі