Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2020, 09:03

Рашэнне аб пераносе Алімпіяды-2020 пакуль не прынята

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канчатковае рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа пакуль не прынята. Аб гэтым заявіў сёння генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга, паведамляе ТАСС.

Ён адзначыў, што "Міжнародны алімпійскі камітэт не паведамляў пра перанос тэрмінаў правядзення Гульняў, такая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Дэталі правядзення спаборніцтваў яшчэ будуць разглядацца".

Таксама паведамляецца, што сёння чакаецца тэлефонная размова прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха, якія абмяркуюць далейшы лёс Алімпіяды-2020 у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Газета "Санкэй" сёння паведаміла, што Японія гатова пагадзіцца на адтэрміноўку Гульняў у Токіа максімум на адзін год. Гэта звязана з тым, што ў 2022 годзе павінны адбыцца зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне, таму адкладаць летнія спаборніцтвы на два гады было б праблематычна. Раней прэм'ер-міністр Японіі заявіў, што варыянт з пераносам тэрмінаў такійскай Алімпіяды магчымы, калі нельга будзе правесці яе ў поўным фармаце на фоне сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса. Кіраўнік МАК паведамляў, што рашэнне аб правядзенні летняй Алімпіяды будзе прынята на працягу чатырох тыдняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі