Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2020, 11:55

Раналду забіў соты гол за зборную Партугаліі ў матчы са шведамі ў Лізе нацый

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галявы дубль Крышціяну Раналду дапамог зборнай Партугаліі абыграць шведаў з лікам 2:0 у дамашнім матчы Лігі нацый УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы з двух галоў лідара партугальцаў стаў яго сотым у гульнях за нацыянальную зборную. У іншым паядынку 3-й групы лігі А чэмпіёны свету футбалісты зборнай Францыі атрымалі валявую вікторыю над фіналістамі сусветнага першынства харватамі з лікам 4:2. У фінале ЧС-2018 французы перамаглі з такім жа вынікам. Становішча каманд пасля двух тураў: Партугалія - 6 ачкоў, Францыя - 6, Швецыя - 0, Харватыя - 0.

У 2-й групе бронзавыя прызёры мінулага чэмпіянату планеты бельгійцы разграмілі на сваім полі ісландцаў - 5:1, датчане ў сябе дома разышліся мірам з англічанамі - 0:0. Турнірнае становішча: Бельгія - 6, Англія - 4, Данія - 1, Ісландыя - 0.

Матчы 3-га тура Лігі нацый пройдуць 10-11 кастрычніка. Зборная Беларусі свой трэці паядынак у 4-й групе лігі С правядзе 11 кастрычніка ў гасцях у каманды Літвы. Пасля двух гульнявых дзён становішча ў гэтым квартэце такое: Казахстан - 3 ачкі (розніца мячоў - 3-2), Албанія - 3 (2-1), Беларусь - 3 (2-3), Літва - 3 (1-2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі