Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2019, 12:18

Рафаэль Надаль пасля гадавога перапынку ўзначаліў рэйтынг АТР

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанец Рафаэль праз год узначаліў рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Іспанскі тэнісіст пацясніў з першай пазіцыі серба Новака Джокавіча, які лідзіраваў з 5 лістапада 2018 года. Да гэтага, з 25 чэрвеня 2018-га на вяршыні знаходзіўся Рафаэль Надаль.

Топ-10 новага рэйтынгу АТР:

1. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9585 ачкоў,

2. Новак Джокавіч (Сербія) - 8945,

3. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6190,

4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5705,

5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 5025,

6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4000,

7. Аляксандр Звераў (Германія) - 2945,

8. Матэа Берэціні (Італія) - 2670,

9. Раберта Баўціста-Агут (Іспанія) - 2540,

10. Гаэль Манфіс (Францыя) - 2530.

З беларускіх тэнісістаў лепшы паказчык у Ягора Герасімава, які замыкае першую сотню, маючы 561 бал. Ілья Івашка займае 143-е месца, набраўшы 373 балы, Уладзімір Ігнацік знаходзіцца на 308-й, зарабіўшы 133 балы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі