Арцём Радзькоў. Фота з тэлеграм-канала ФК "Арыс"
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіпрскі футбольны клуб "Арыс" афіцыйна аб'явіў аб назначэнні новага галоўнага трэнера - беларускі спецыяліст Арцём Радзькоў змяніў на гэтай пасадзе яшчэ аднаго беларуса Аляксея Шпілеўскага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кантракт з новым настаўнікам клуба з Лімасола разлічаны на два гады. Апошнім часам 39-гадовы Арцём Радзькоў уваходзіў у трэнерскі штаб махачкалінскага "Дынама", а раней працаваў у "Іслачы" з Мінскага раёна, барысаўскім БАТЭ, мінскім "Энергетыку-БДУ" і маладзёжнай зборнай Беларусі. Аляксей Шпілеўскі ўзначаліў "Арыс" у сакавіку 2022 года, пад яго кіраўніцтвам каманда ўпершыню стала чэмпіёнам Кіпра, выйграла Суперкубак краіны і прабілася ў групавую стадыю кантынентальных кубкавых турніраў, згуляўшы ў Лізе Еўропы.-0-