Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2024, 09:28

Пушкоў аб трэцяй перамозе над "Шахцёрам": у канцоўцы матчу "Брэст" праявіў характар

Сяргей Пушкоў. Фота ХК "Брэст"
Сяргей Пушкоў. Фота ХК "Брэст"
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўныя трэнеры хакейных "Брэста" і "Шахцёра" Сяргей Пушкоў і Яраслаў Чупрыс адпаведна падвялі вынікі пятага матчу паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Пяты вочны паядынак каманд напярэдадні праходзіў у Салігорску і завяршыўся перамогай брастаўчан (2:1), аўтарам вырашальнай шайбы стаў Максім Мельнікаў. Такім чынам, жыхары поўдня вядуць у серыі да чатырох перамог з лікам 3:2 і знаходзяцца за адзін крок ад гістарычнага выхаду ў фінал сезона экстралігі.

"Напружаны матч з першай да апошняй мінуты. Абедзве каманды біліся за кожную шайбу, за кожны момант. Усе добра разумелі, што серыя магла прадоўжыцца ў адзін або ў другі бок, усе хацелі перамагчы. Трэба было праявіць характар, што ігракі і зрабілі, дысцыплінавана спрацавалі: і ў меншасці абараняліся, і ў атацы нядрэнна рухаліся. Быў момант, калі можна было паставіць кропку, гулялі мінут пяць у большасці, але не атрымалася. Тут трэба аддаць належнае гаспадарам, якія актыўна дзейнічалі і закрыліся. Але і мы на характары правялі канцоўку матчу, ігракі ўсё зрабілі, каб не прапусціць", - сказаў Сяргей Пушкоў.

"Гэта тая сітуацыя, калі добры матч ідзе не на перамогу, а на паражэнне. Па статыстыцы мы перайгралі праціўніка, але гэта нікога не хвалюе. Лік на табло. Не выкарысталі свае моманты, варатар саперніка цягнуў. Недзе не шанцавала. Значыць, трэба працаваць, што і будзем рабіць далей. Так, выстаялі ў трэцім перыядзе ў меншасці, але і нам трэба было рэалізаваць выдаленне "Брэста" ў канцоўцы. Не забілі, гэта плэй-оф, чакаем сёмую гульню. Ніякай боязі памыліцца не будзе, гуляць пад націскам станем яшчэ лепш", - ліічыць Яраслаў Чупрыс.

Шосты паядынак "Брэста" і "Шахцёра" адбудзецца заўтра на поўдні краіны. Сёння першым фіналістам Кубка Прэзідэнта можа стаць "Металург", для гэта жлабінчанам трэба на выездзе абыграць "Гомель". Пяты матч палескага дэрбі ў плэй-оф стартуе ў 18.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі