Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 снежня 2021, 11:19

Прызёры Кубка Беларусі па фехтаванні вызначыліся ў "Стайках"

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся прызёры адкрытага Кубка Беларусі па фехтаванні памяці заслужаных спартсменаў і трэнераў. Турнір завяршыўся ў РЦАП "Стайкі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах рапірыстаў перамогу святкаваў брастаўчанін Уладзімір Бутэнка. Другое месца заняў Уладзіслаў Курыловіч з Мінска. Прадстаўнікі Мінскай вобласці Мікіта Шумко і Георгій Ткачэнка падзялілі бронзавыя ўзнагароды.

У аналагічным відзе зброі ў жанчын выйграла спартсменка з Гомеля Яна Андрэенка. Мінчанка Варвара Шафаростава - другая. Бронзавыя медалі ў Дар'і Уласавай з Брэста і Яны Лазаравай-Скранжэўскай з каманды Мінскай вобласці.

У фехтаванні на шпагах сярод мужчын мацнейшым стаў магіляўчанін Дзяніс Паўлоўскі. Серабро ў Марка Семаненкі. Трэцяе месца занялі Уладзіслаў Астроўскі і Павел Дубоўскі з Гродна.

У турніры шпажыстак не было роўных Кацярыне Поршневай з Гомеля. Другое месца заняла яе зямлячка Ірына Прасянцова. Бронзу падзялілі Ксенія Тамашэўская з Мінскай вобласці і Кацярына Дзякевіч з Гродна.

Спаборніцтвы па шаблі сярод мужчын завяршыліся вікторыяй магіляўчаніна Арцёма Новікава. Сяргей Кісель з каманды Мінскай вобласці стаў сярэбраным медалістам. Павел Курыла з Магілёва і Максім Пінчук з Мінскай вобласці выйгралі бронзу.

Турнір шаблістак завяршыўся перамогай брастаўчанкі Ганны Іванішчанка. Мінчанка Кацярына Рагачэўская з серабром. Бронзу выйгралі Аліна Маргалік і Паліна Сідаровіч з Мінскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі