Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 студзеня 2020, 10:30

Пры падрыхтоўцы да Алімпіяды дробязей быць не можа - Сергяенка

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў дробязей быць не можа, асабліва на завяршальнай стадыі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка пры наведванні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, а таксама першы віцэ-прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў і першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на базе РНПЦ спорту азнаёміліся з тым, як вырашаюцца навукова-практычныя задачы па падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Гульняў-2020 і іншых важных стартаў.

Пасля экскурсіі па цэнтры Ігар Сергяенка падзяліўся сваімі ўражаннямі ад убачанага: "РНПЦ спорту мае цудоўную матэрыяльна-тэхнічную базу, унікальнае абсталяванне, добры кадравы патэнцыял. Упэўнены, усё гэта будзе дапамагаць нашым спартсменам падысці да Алімпіяды ў поўным узбраенні".

Далей на нарадзе кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта акцэнтаваў увагу, што ў час, які застаўся да Алімпіяды ў Токіа, неабходна сканцэнтравацца на ўсебаковым забеспячэнні падрыхтоўкі да галоўных стартаў чатырохгоддзя і поўным выключэнні прымянення беларускімі атлетамі забароненых прэпаратаў і метадаў. Ён нагадаў, што на Алімпійскім сходзе НАК, які адбыўся 19 лістапада мінулага года, кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка даручыў праводзіць штомесячныя нарады, на якіх будзе прадметна абмяркоўвацца падрыхтоўка да Гульняў-2020. Паводле слоў Ігара Сергяенкі, для ўдзелу ў размове будуць запрашацца трэнеры і кіраўнікі федэрацый.

РНПЦ спорту быў створаны шляхам аб'яднання Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай медыцы і Навукова-даследчага інстытута фізкультуры і спорту. Доўгі час работнікі цэнтра размяшчаліся ў адной з гарадскіх паліклінік. У лютым 2019 года было завершана ўзвядзенне новага будынка, недалёка ад "Мінск-Арэны". Цяпер цэнтр з'яўляецца галаўной рэспубліканскай установай у сферы медыцынскага і навукова-метадычнага забеспячэння падрыхтоўкі спартсменаў нацыянальных, зборных каманд і спартыўнага рэзерву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі