Фота з архіва
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас закінуў сваю 20-ю шайбу ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У гасцявым паядынку з "Сіэтлам" беларус адкрыў лік у пачатку другога перыяду, і ў выніку "Вашынгтон" перамог з сухім лікам 3:0. Апошнюю шайбу ўжо ў пустыя вароты закінуў Аляксандр Авечкін, гэта яго 875-ы гол у кар'еры, і да паўтарэння рэкорду Уэйна Грэцкі яму засталося вызначыцца 19 разоў. У актыве Аляксея Протаса стала 40 бамбардзірскіх балаў - па 20 шайбаў і рэзультатыўных перадач. Для хакеістаў "Вашынгтона" гэта шостая вікторыя запар, і цяпер яны займаюць першае месца ва Усходняй канферэнцыі, набраўшы 71 ачко ў 48 праведзеных матчах.
Беларускі форвард "Калгары" Ягор Шаранговіч у пераможным дамашнім паядынку з "Бафала" (5:2) закінуў сваю дзявятую шайбу ў гэтым сезоне, цяпер у яго бамбардзірскіх 15 ачкоў (9+6). У "Калгары" цяпер 53 заліковыя балы і 8-я пазіцыя ў табліцы Заходняй канферэнцыі.-0-