Сцяг Панядзелак, 27 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2024, 10:55

Протас упершыню ў кар'еры згуляе ў плэй-оф Кубка Стэнлі

Аляксей Протас. Фота з асабістага Instagram-акаўнту
Аляксей Протас. Фота з асабістага Instagram-акаўнту
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вашынгтон", за які выступае беларускі нападаючы Аляксей Протас, выйшаў у плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ноч на сераду па мінскім часе сталічны клуб у апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату на выездзе сустракаўся з "Філадэльфіяй" - для праходу ў плэй-оф "Вашынгтону" патрэбна была толькі перамога. Большую частку паядынку на табло гарэлі роўныя лічбы, але за тры мінуты да фінальнай сірэны Ці Джэй Ошы трапіў у чужыя вароты і прынёс "Кэпіталз" неабходныя два ачкі (2:1).

"Вашынгтон" заняў восьмае месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ - "сталічныя" набралі пароўну ачкоў з "Дэтройтам", але размясціліся вышэй дзякуючы большай колькасці перамог у асноўны час. У стартавым раўндзе Кубка Стэнлі "Кэпіталз" згуляюць з лепшай камандай рэгулярнага чэмпіянату "Нью-Ёрк Рэйнджэрс". Для Аляксея Протаса гэты вопыт плэй-оф, які стартуе 20 красавіка, стане першым у кар'еры ў лізе. Іншыя чвэрцьфінальныя пары на Усходзе склалі "Бостан" і "Таронта", "Фларыда" і "Тампа-Бэй", а таксама "Караліна" і "Нью-Ёрк Айлендэрс".

Акрамя таго, сёння ноччу адбыўся паядынак "Ванкувера" і "Калгары", на лёд у складзе "агеньчыкаў" выходзілі беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Ілья Салаўёў. Наваспечаны рэкардсмен Беларусі па колькасці балаў за сезон Шаранговіч на гэты раз ачкоў не набраў, а вось Салаўёў аддаў галявую перадачу ў адзінай галявой атацы "Флэймз". "Калгары" ў выніку прайграў з лікам 1:4, апошні матч "рэгуляркі" "агеньчыкі" правядуць 19 красавіка дома супраць "Сан-Хасэ".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі