19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас стаў аўтарам новага рэкорда па ачках за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ сярод беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дасягненне пакарылася віцябчаніну ў матчы "Вашынгтона" супраць "Дэтройта". Пасля двух перыядаў лічбы на табло былі роўнымі (1:1), але ў заключнай трэці ігракі сталічнага клуба закінулі тройчы запар і святкавалі перамогу з лікам 4:1. Важную ролю ў рыўку "Кэпіталз" адыграў Протас, які аддаў дзве галявыя перадачы. У 68 матчах сезона Аляксей набраў 61 (29+32) ачко і пабіў рэкорд па балах за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ сярод беларусаў, які ў мінулым годзе ўстанавіў Ягор Шаранговіч з "Калгары" (59).
Таксама ў ноч на сераду "Чыкага" дома прайграў "Сіэтлу" (2:6), у першай галявой атацы "ястрабаў" паўдзельнічаў наш Арцём Леўшуноў, які асісціраваў Конару Бедарду. Гэта выніковае дзеянне стала для 19-гадовага ўраджэнца Жлобіна другім у чатырох матчах сезона. Акрамя таго, "Пітсбург" Уладзіслава Калячонка на сваім лёдзе ўступіў "Айлендэрс" з лікам 2:4, беларускі абаронца "пінгвінаў" у стартаваў трэці дапамог Ёану Капанэну закінуць першую шайбу ў кар'еры НХЛ. За 30 гульняў чэмпіянату Калячонак набраў 7 (2+5) ачкоў.-0-