Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2025, 12:09

Протас названы другой зоркай гульнявога дня ў НХЛ

Аляксей Протас. Фота matchtv.ru
Аляксей Протас. Фота matchtv.ru
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас прызнаны другой зоркай гульнявога дня ў Нацыянальнай хакейнай лізе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НХЛ.

У пераможным матчы супраць "Анахайма" (7:4) беларускі форвард "Кэпіталз" аформіў хет-трык, стаўшы пятым беларускім хакеістам, які закінуў тры шайбы ў адным паядынку НХЛ. Ігракі сталічнага клуба ў раздзявалцы павіншавалі віцябчаніна з дасягненнем, уручыўшы Протасу залаты ланцуг лепшага іграка сустрэчы. Эксперты Нацыянальнай хакейнай лігі назвалі Аляксея другой зоркай усяго гульнявога дня, у якім было згуляна 11 матчаў. Лідарства ў гэтай намінацыі дасталася галкіперу "Мінесоты" Філіпу Густаўсану, які ажыццявіў 27 сейваў у гульні супраць "Каларада" (2:1). Трэцяй зоркай стаў капітан "Пітсбурга" Сідні Кросбі, які аформіў дубль у вароты "Вегаса" (3:2).

У 65 матчах сезона Аляксей Протас набраў 58 (28+30) рэзультатыўных балаў. Да паўтарэння беларускага рэкорду па ачках за рэгулярны чэмпіянат, які належыць Ягору Шаранговічу, віцячбаніну засталося ажыццявіць усяго адно рэзультатыўнай дзеянне. "Вашынгтон" атрымаў пятую перамогу запар і дагнаў "Вініпег" на першым месцы ў агульнай табліцы НХЛ. Наступны паядынак сталічны клуб правядзе 14 сакавіка ў гасцях у "Лос-Анджэлеса".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі