Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 снежня 2025, 09:57

Протас набраў ачкі ў шостым матчы НХЛ запар 

Аляксей Протас. Фота ФХБ
Аляксей Протас. Фота ФХБ
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксей Протас дапамог "Вашынгтону" атрымаць перамогу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-25/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ноч на 8 снежня сталічны клуб дома абыграў "Каламбус" з лікам 2:0, беларускі нападаючы паразіў пустыя вароты незадоўга да фінальнай сірэны. Протас прадоўжыў рэзультатыўную серыю да шасці матчаў. Таксама сёння "Чыкага" быў разгромлены "Анахаймам" (1:7), абаронца "ястрабаў" Арцём Леўшуноў аддаў галявы пас у адзінай рэзультатыўнай атацы сваёй каманды.

Акрамя таго, у Амерыканскай хакейнай лізе "Хершы" пры ўдзеле Ільі Протаса перамог "Ліхай Вэлі" з Аляксеем Коласавым у варотах - 3:2. 19-гадовы нападаючы зарабіў асістэнцкі бал, а галкіпер адбіў 23 кідкі саперніка. У яшчэ адным матчы АХЛ мінулай ноччу "Сан-Дыега" абыграў "Тэхас" (5:1), беларускі форвард пераможцаў Ягор Свірыдаў вызначыўся галявой перадачай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі