Ілья Протас. Фота belarushockey
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Віндзара" Ілья Протас прадоўжыў рэзультатыўную серыю ў плэй-оф юніёрскай Хакейнай лігі Антарыа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У трэцім матчы чвэрцьфіналу АХЛ "Віндзар" на выездзе абыграў "Кітчэнер" - 6:3. Протас стаў аўтарам адной з шайбаў сваёй каманды, а таксама аддаў тры галявыя перадачы. Пасля заканчэння сустрэчы беларускі форвард быў прызнаны другой зоркай паядынку. Рэзультатыўная серыя Ільі ў плэй-оф дасягнула васьмі гульняў, у якіх ён набраў 24 (4+20) ачкі.
Протас з'яўляецца другім бамбардзірам накаўт-раўнда АХЛ, а таксама лепшым асістэнтам, маючы пры гэтым паказчык карыснасці "+12". "Віндзар" павёў у серыі да чатырох перамог з лікам 3:0, наступны паядынак у гэтай пары адбудзецца 17 красавіка на пляцоўцы саперніка.-0-