Аляксей Протас. Фота з асабістага Instagram-акаўнту
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас закінуў першую шайбу ў новым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), паведамляе БЕЛТА.
Мінулай ноччу ў пераможным дамашнім паядынку з "Лас-Вегасам" беларус вызначыўся пасля дакладнай перадачы Аляксандра Авечкіна і ў выніку "сталічнікі" выйгралі з рэзультатам 4:2. Для Авечкіна гэты галявы пас стаў 700-м за гады выступленняў у НХЛ. Ён стаў шостым іграком у гісторыі мацнейшай лігі свету, які за кар'еру закінуў больш за 700 шайбаў і зрабіў 700 рэзультатыўных перадач.
Аляксей Протас правёў на пляцоўцы крыху больш за 15 мінут пры паказчыку карыснасці +1.
Хакеісты "Калгары" без траўміраванага беларускага форварда Ягора Шаранговіча з лікам 3:1 абыгралі ў сябе дома "Чыкага".-0-