Аляксей Протас. Фота ФХБ
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас дапамог сваёй камандзе дабіцца перамогі ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч з нядзелі на панядзелак па мінскім часе сталічны клуб абыграў "Сіэтл" (4:2). Протас паўдзельнічаў у першай галявой атацы гаспадароў, асісціраваўшы Марціну Фехервары. Гэта набранае ачко стала для Аляксея 55-м (25+30) у бягучым сезоне. Аўтарам апошняй шайбы "Вашынгтона" ў пустыя вароты стаў Аляксандр Авечкін, які скараціў адставанне ад рэкорду Уэйна Грэцкі па галах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ да 8.
Акрамя таго, напярэдадні вечарам свой першы матч у Амерыканскай хакейнай лізе пасля вяртання з НХЛ правёў наш Аляксей Коласаў. У паядынку супраць "Шарлат" беларускі галкіпер "Ліхай Вэлі" адбіў 21 кідок саперніка з 23 і дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу з лікам 3:2.-0-