Аляксей Протас. Фота ФХБ
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас набраў чарговы бал у рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-24/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на пятніцу па мінскім часе сталічны клуб гасцяваў у "Філадэльфіі". У пачатку другога перыяду Протас асісціраваў Конару Макмайклу, які закінуў другую шайбу ў вароты "лётчыкаў". Паядынак у выніку скончыўся з лікам 4:3 на карысць "Вашынгтона". У 54 матчах сезона ў актыве беларускага нападаючага 46 (22+24) рэзультатыўных балаў.
Дакладным кідком у чацвёртым паядынку запар вызначыўся капітан сталічнага клуба Аляксандр Авечкін, які скараціў адставанне ад рэкорду Уэйна Грэцкі па галах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ да 15 шайбаў. "Вашынгтон" з 10-ачковым запасам узначальвае табліцу Усходняй канферэнцыі, наступны матч "Кэпіталз" правядуць 9 лютага дома супраць "Юты".-0-