17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Аляксандэр Чаферын прыбудзе ў Мінск 19 верасня. Гэта яго першы візіт у Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
Кіраўнік УЕФА сустрэнецца з кіраўніцтвам АБФФ і разам з яе старшынёй Уладзімірам Базанавым дасць прэс-канферэнцыю.
Славенскі футбольны функцыянер Аляксандэр Чаферын быў выбраны прэзідэнтам УЕФА ў верасні 2016 года, змяніўшы на гэтай пасадзе француза Мішэля Плаціні.-0-