Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2024, 10:25

Прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка прыбыў у Якуцк на VIII Гульні "Дзеці Азіі"

Фота НАК
Фота НАК
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка прыбыў у Якуцк на VIII Міжнародныя спартыўныя Гульні "Дзеці Азіі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе НАК.
У Міжнародным аэрапорце Якуцка імя Платона Айунскага Віктара Лукашэнку сустрэлі прэзідэнт Міжнароднага камітэта "Дзеці Азіі" Уладзімір Максімаў і намеснік старшыні ўрада Рэспублікі Саха (Якуція) Сяргей Меснікоў.
VIII Міжнародныя спартыўныя Гульні "Дзеці Азіі" праходзяць з 26 чэрвеня па 6 ліпеня ў Рэспубліцы Саха. У каманду Беларусі ўвайшлі 144 юныя спартсмены да 16 гадоў у 12 відах спорту: баскетбол 3х3, бокс, валейбол, дзюдо, лёгкая атлетыка, настольны тэніс, плаванне, кулявая стральба і іншыя. У беларускай зборнай - чэмпіёны і прызёры Беларусі, рэкардсмены па відах спорту ў сваіх узроставых катэгорыях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі