Віктар Лукашэнка
25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка падвёў вынікі адыходзячага года ў спорце на цырымоніі ўручэння Прэміі Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэміі НАК па выніках года былі прысуджаны за выдатныя спартыўныя вынікі, падрыхтоўку атлетаў і выключныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху. Удзел у цырымоніі прынялі чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, знакамітыя спартсмены, члены НАК і заслужаныя дзеячы фізічнай культуры і спорту.
"Упершыню за шмат гадоў мы сабраліся, каб маштабна, прыгожа, у святочным фармаце і ў асяроддзі сяброў адзначыць спартыўныя дасягненні гэтага года і сказаць дзякуй мацнейшым. А сёння сабраліся менавіта лепшыя з лепшых. Не выклікае сумнення той факт, што ў адыходзячым годзе беларускія атлеты з годнасцю паказалі сябе на чэмпіянатах свету і Еўропы, значных спаборніцтвах у Расійскай Федэрацыі і не толькі.
Галоўным стартам у 2024 годзе сталі Алімпійскія гульні ў Парыжы. Мы ганарымся кожным з нашых алімпійцаў. Заваяваныя ўзнагароды - вынік не толькі таленту, але і вялікай працы трэнераў, урачоў, псіхолагаў і ўсіх тых, хто штодзённа ўкладаў сваю душу і дапамагаў крок за крокам рухацца да поспеху на гэтым шляху. Дзякуй за тое, што вы абараняеце нашу краіну ў вельмі няпростай сітуацыі ў сусветным спорце.
Безумоўна, гучныя перамогі і яркія дасягненні не былі б магчымы без падтрымкі дзяржавы, а таксама нашых спонсараў і партнёраў. Алімпійскія і паралімпійскія ўзнагароды ў Парыжы, медалі на буйнейшых сусветных і еўрапейскіх форумах - гэта сімвал нашай стойкасці, мужнасці, імкнення да дасканаласці і ўмення аб'ядноўвацца. Няхай гэтыя медалі стануць напамінам аб тым, што няма нічога немагчымага, калі ты верыш у свае сілы і рухаешся да сваёй мэты.
Адзначу, што тыя нашы спартсмены, якія не змаглі падняцца на алімпійскі п'едэстал, паказалі свае лепшыя якасці: патрыятызм і любоў да радзімы, імкненне да перамогі, і мы ўдзячны ім за гэта. Кагосьці несправядліва не дапусцілі на Гульні, пазбавіўшы нават шанцу на здзяйсненне мары, а многім да запаветных узнагарод не хапіла зусім крыху. Упэўнены, у большасці з нашых таленавітых атлетаў вялікая будучыня і галоўныя поспехі яшчэ наперадзе.
Няхай гэта мерапрыемства атрымае працяг і стане добрай і прыемнай традыцыяй у будучым. Жадаю ўсім спартсменам і іх настаўнікам новых перамог, здароўя і поспехаў. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, шчасцем і новымі здзяйсненнямі. Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх з надыходзячым Новым годам! Няхай ён прынясе незабыўныя станоўчыя эмоцыі, больш дабра, шчасця і міру ў кожны дом!", - сказаў Віктар Лукашэнка.-0-