Фота з архіва
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поспехі беларускіх спартсменаў немагчымы без спартыўнай навукі і спартыўнай медыцыны, заявіў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Віктар Лукашэнка ў штаб-кватэры НАК Беларусі на адкрыцці міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Спорт. Медыцына. Навука", прысвечанай 10-годдзю стварэння Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Поспехі нашых спартсменаў, вядома, немагчымы без спартыўнай навукі і спартыўнай медыцыны. І тут РНПЦ спорту аказвае вялікую падтрымку і спартсменам, і спорту ў цэлым", - сказаў Віктар Лукашэнка.
Прэзідэнт НАК падзякаваў кіраўніку цэнтра і супрацоўнікам, якія працуюць у гэтай установе. "Дзякуючы вам работа гэта ідзе", - сказаў ён.
Віктар Лукашэнка заўважыў, што спартыўнай медыцыне намнога больш гадоў: "Больш за 50 гадоў таму яна атрымала развіццё ў нашай краіне. Але менавіта 1 кастрычніка, 10 гадоў таму, было прынята рашэнне аб зліцці спартыўнай медыцыны і спартыўнай навукі".
Паводле слоў прэзідэнта НАК, унікальны цэнтр мае сучаснае абсталяванне, падрыхтаваныя прафесійныя кадры, методыкі, тут выконваюць навуковыя даследаванні. Усё гэта прымяняецца на карысць Беларусі.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту вядомы не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны, у прыватнасці ў РФ, Кітаі, краінах СНД. І сённяшняя канферэнцыя - яркае таму пацвярджэнне, дадаў прэзідэнт НАК.-0-