Фота noc.by
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў ганаровага кіраўніка Алімпійскага камітэта Расіі Віталя Смірнова з 90-гадовым юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Кіраўнік беларускага НАК адзначыў, што на працягу многіх дзесяцігоддзяў Віталь Смірноў быў адным з лідараў сусветнага алімпійскага руху і ўнёс вялікі ўклад, які складана пераацаніць, у развіццё спорту на постсавецкай прасторы і ў свеце, ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва. "Вас памятаюць як мудрага кіраўніка, дасведчанага настаўніка, які больш за 40 гадоў быў у авангардзе алімпійскага руху, натхняючы мільёны людзей па ўсім свеце сваімі ідэямі і ініцыятывамі. Высокае званне Героя працы, якое прысвоена напярэдадні юбілею, - сведчанне самаахвярнасці і адданасці справе", - гаворыцца ў віншаванні. Віктар Лукашэнка пажадаў юбіляру доўгіх гадоў жыцця, акружанага клопатам і цеплынёй родных людзей.
Віталь Смірноў з 1971 па 2015 год быў членам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Да 2001 года ён узначальваў Алімпійскі камітэт Расіі, а потым стаў яго ганаровым прэзідэнтам. Віталь Смірноў з'яўляецца поўным кавалерам ордэна "За заслугі перад Айчынай", узнагароджаны многімі ордэнамі, медалямі, ганаровымі знакамі розных краін і МАК.-0-