Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2022, 10:19

Прэзідэнт НАК Беларусі павіншаваў Кацярыну Карстэн з юбілеем

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў двухразовую алімпійскую чэмпіёнку па акадэмічным веславанні Кацярыну Карстэн з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што прыроджаны талент, мэтанакіраванасць і шматгадовая ўпартая праца дапамаглі спартсменцы стаць уладальніцай самых значных узнагарод. "Доўгія гады, пачынаючы з 1996-га, вы не сыходзілі з п'едэстала на топ-турнірах самага высокага ўзроўню. Заваяваўшы першае ў гісторыі суверэннай Беларусі алімпійскае золата, вы назаўсёды ўпісалі сваё імя ў гісторыю айчыннага і сусветнага спорту. Глыбокай павагі заслугоўвае ваша дзейнасць і ў якасці трэнера ў нашай краіне", - гаворыцца ў віншаванні.

Таксама прэзідэнт НАК адзначыў, што бліскучыя перамогі Карстэн паслужылі лепшым арыенцірам не толькі для сучаснага пакалення беларускіх весляроў, але і для прадстаўнікоў іншых відаў спорту.

Кацярына Карстэн з'яўляецца чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце і Гульняў-2000 у Сіднеі, а таксама сярэбраным і двойчы бронзавым прызёрам галоўных стартаў чатырохгоддзя. На рахунку беларускі 16 медалёў з чэмпіянатаў свету, у тым ліку 6 залатых. У 2008 годзе Карстэн стала першым у гісторыі Беларусі кавалерам ордэна Айчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі