Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2019, 16:26

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта наведае закрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Кіраўнік МАК прыбудзе ў Мінск 30 чэрвеня чартарным рэйсам з Осакі (Японія). Томас Бах плануе ўбачыць таксама спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў па бадмінтоне, спартыўнай гімнастыцы, грэка-рымскай барацьбе і каратэ.

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску адбудзецца на стадыёне "Дынама" і пачнецца ў 22.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі