Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2019, 16:37

Прэс-канферэнцыя аб падрыхтоўцы да "Гонкі легенд" і ЧЕ па біятлоне пройдзе ў БЕЛТА 14 лютага

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя аб падрыхтоўцы да правядзення адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне і біятлоннага фестывалю "Гонка легенд" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 14 лютага ў 15.00.

У сустрэчы з журналістамі прымуць удзел чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка і ідэйны натхніцель "Гонкі легенд" Дар'я Домрачава, галоўны суддзя адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне Юрый Альберс, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" Аляксандр Гагіеў.

Біятлонны фестываль "Гонка легенд" пройдзе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" 18 лютага. У стартах прымуць удзел 20 вядомых біятланістаў, якія дабіваліся значных перамог у сваёй спартыўнай кар'еры. Там жа з 18 па 24 лютага пройдзе адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне.

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі