Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2021, 16:32

Праводзіны спартсменаў на XVI летнія Паралімпійскія гульні адбыліся ў Мінску

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя праводзіны спартсменаў на XVI летнія Паралімпійскія гульні ў Токіа адбыліся сёння каля стэлы "Мінск - горад-герой". Паўдзельнічалі ў мерапрыемстве і міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

XVI летнія Паралімпійскія гульні ў Токіа пройдуць з 24 жніўня па 5 верасня. Гэта самыя прэстыжныя спаборніцтвы для спартсменаў з інваліднасцю, адбор на якія праходзіць у рамках нацыянальных, рэгіянальных і сусветных спаборніцтваў.

У Токіа адправяцца 20 беларускіх спартсменаў з інваліднасцю, якія выступяць у 5 відах спорту: лёгкая атлетыка, плаванне, дзюдо, паравеславанне, параканоэ, фехтаванне.

Звяртаючыся са словам на дарогу да паралімпійцаў, Ірына Касцевіч падкрэсліла, што “дасягненні ў спорце - гэта не шчаслівы выпадак і не шанцаванне. Гэта заўсёды вынік каласальнай работы, веры ва ўласныя сілы і вялізнага жадання перамагчы”.

Міністр адзначыла, што нашы спартсмены з інваліднасцю заўсёды паспяхова выступаюць на Паралімпіядзе. Так, на летніх Гульнях у Лондане ў 2012 годзе Беларусь прадстаўляў 31 спартсмен у 7 відах спорту (плаванне, лёгкая атлетыка, веласпорт, фехтаванне на інвалідных калясках, веславанне акадэмічнае, дзюдо, паўэрліфтынг). Заваявалі 10 медалёў, занялі 25-е агульнакаманднае месца.

У Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе Беларусь прадстаўлялі 20 спартсменаў у 5 відах спорту (плаванне, лёгкая атлетыка, фехтаванне на інвалідных калясках, веславанне акадэмічнае, дзюдо). Заваявалі 10 медалёў, занялі 19-е агульнакаманднае месца.

А на зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў 2018 годзе за нашу краіну выступалі 14 спартсменаў у 2 відах спорту (лыжныя гонкі і біятлон), яны прывезлі дадому 12 медалёў і занялі 8-еагульнакаманднае месца. Міністр пажадала нашым спартсменам веры ў сябе і свае бязмежныя магчымасці, паказаць высокі рэзультат і дасягнуць заслужаных перамог.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі