24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы пераможцы і прызёры міжнароднага паўмарафону One Run, які трэці раз прайшоў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у забегу ў сталіцы прынялі амаль 1,8 тыс. аматараў спорту з Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана, Арменіі і Егіпта. На самай прэстыжнай дыстанцыі на 21,1 км у мужчын першае месца заняў тытулаваны беларускі марафонец Уладзіслаў Прамаў, які паказаў час 1 гадз 2 мін 22 сек. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, спартсмен палепшыў свой мінулагодні "залаты" рэзультат на шэсць мінут. Другім фінішную рысу перасёк Юрый Капцераў, тройку замкнуў Дзмітрый Шкода.
Перамогу на аналагічнай дыстанцыі сярод жанчын атрымала Ганна Дронь, якая спыніла секундамер на адзнацы 1 гадз 11 мін 56 сек. Дронь на дзве з паловай мінуты апярэдзіла дзеючую чэмпіёнку Мінскага паўмарафону Марыну Даманцэвіч, бронзавы медаль заваявала Ганна Леванюк. На дыстанцыі 10 кіламетраў мацнейшымі сталі Сяргей Краўчэня і Вераніка Важнік, на "пяцёрцы" першынствавалі Павел Небыт і Ганна Лятун.
Усяго 24 мая забегі міжнароднага паўмарафону One Run аб'ядналі больш за 220 тыс. удзельнікаў з 25 краін - да праекта, які з'явіўся ў Расіі, у гэтым годзе далучыліся Беларусь, Бангладэш, Бахрэйн, Бразілія, Венесуэла, Егіпет, Індыя, Іарданія, Катар, Кітай, Кыргызстан, Малайзія, Непал, ААЭ, Пакістан, Саудаўская Аравія, Сербія, Таджыкістан, Чылі, Ліван, Арменія, Туніс, Узбекістан і Казахстан.-0-