ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2017, 10:28

Прафесійны і аматарскі бокс аб'яднаюць у Беларусі

Дзмітрый Ціхамолаў. Фота grodnonews.by
Дзмітрый Ціхамолаў. Фота grodnonews.by

2 жніўня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Прафесійны і аматарскі бокс аб'яднаюць у Беларусі. Аб гэтым 1 жніўня на прэс-канферэнцыі ў сталічным Палацы спорту расказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускай федэрацыі бокса Дзмітрый Ціхамолаў.

"Мы ўжо рыхтуем дакументы, каб аб'яднаць аматарскі і прафесійны бокс пад адным дахам. Цяпер усё залежыць ад Міністэрства спорту і Міністэрства юстыцыі. У заходніх краінах і Расіі гэтыя пытанні вырашаны, а ў нас яшчэ нешта дзеляць", - расказаў Дзмітрый Ціхамолаў. Паводле яго слоў, такі крок дасць магчымасць баксёрам-прафесіяналам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, што ўмацуе нацыянальную каманду. Таксама старшыня федэрацыі дадаў, што на міжнародным турніры па боксе класа А памяці Віктара Лівенцава, які пройдзе 1-6 жніўня, упершыню ў пяці вагавых катэгорыях выступяць дзяўчаты.

Турнір праводзіцца ў гонар Героя Савецкага Саюза, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Віктара Лівенцава з 2009 года (раней праводзіўся на прызы мінскага Палаца спорту). У час Вялікай Айчыннай вайны Віктар Лівенцаў быў адным з кіраўнікоў Бабруйскага антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі