Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2019, 16:21

Прадстаўнікі вядучых СМІ Беларусі абмеркавалі падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў абмеркавалі журналісты вядучых СМІ сёння на сустрэчы з першым намеснікам міністра інфармацыі Паўлам Лёгкім і начальнікам упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Аляксеем Багдановічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксей Багдановіч падрабязна расказаў аб арганізацыі работы прэс-цэнтраў і мікст-зон, транспарту ў час спаборніцтваў. Абмеркаваны сумесныя праекты пры падрыхтоўцы да стартаў II Еўрапейскіх гульняў. Адным з такіх мерапрыемстваў стане эстафета "Полымя міру". Паводле слоў Аляксея Багдановіча, у пачатку красавіка адбудзецца прэзентацыя маршруту эстафеты і формы факеланосца. Агонь II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены 3 мая ў Рыме, пройдзе па некалькіх краінах, будзе падняты на гару Манблан. У Беларусі першым эстафету прыме Брэст. Прадстаўнік дырэкцыі запрасіў СМІ шырэй асвятляць тэставыя турніры да маючага адбыцца спартыўнага форуму, бліжэйшы з якіх - па самба - адбудзецца ў Палацы спорту 22-23 лютага.

Павел Лёгкі адзначыў узважаны падыход СМІ да асвятлення ходу падрыхтоўкі да гульняў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі