Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены прадаўжаюць выступленні ў басейне на XVII Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ранішнюю праграму серады адкрылі папярэднія заплывы на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем у класе S12, дзе былі прадстаўлены два нашы атлеты - Дзмітрый Салей і Максім Вашкевіч. У першым адборачным старце Салей фінішаваў трэцім, а Вашкевіч, які выступаў у другім заплыве, дакрануўся да борціка шостым. У агульнай табліцы сярод усіх 15 удзельнікаў Салей з рэзультатам 54,47 сек заняў пятае месца і прабіўся ў фінал, а Вашкевіч з часам 56,96 сек размясціўся адзінаццатым і застаўся па-за вырашальным заплывам, куды прайшла лепшая васьмёрка.
Фінал у гэтай дысцыпліне адбудзецца ў 18.30 па мінскім часе. Таксама вечарам 4 жніўня за прызы Паралімпіяды пазмагаецца лёгкаатлет Уладзіслаў Грыб, які выступіць у кіданні булавы. Розыгрыш медалёў на стадыёне стартуе ў 20.20. На гэты момант у актыве дэлегацыі нейтральных атлетаў з Беларусі шэсць залатых узнагарод Гульняў у Парыжы, пяць з якіх заваяваў Ігар Бокій, яшчэ адну прынёс Ягор Шчалканаў.-0-