ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2021, 09:01

Плывец Ілья Шымановіч устанавіў рэкорд Беларусі на этапе ISL у Неапалі

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Ілья Шымановіч устанавіў новы рэкорд Беларусі на дыстанцыі 200 м брасам, выступаючы на этапе Міжнароднай лігі плавання (ISL) у Неапалі (Італія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Новае нацыянальнае дасягненне ў гэтым відзе праграмы складае 2 мін 02,10 сек. Ранейшы рэкорд быў 2 мін 02,77 сек.

Беларускі плывец Ілья Шымановіч выступае ў ISL за каманду "Энерджы Стандарт" (Францыя). Капітанам каманды з'яўляецца знакамітая шведская спартсменка Сара Шэстрэм, віцэ-капітан - Чад ле Кло з ПАР.

ISL - рэгулярны клубны турнір па плаванні, створаны спецыяльна для вядучых атлетаў з усяго свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі