ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 жніўня 2021, 17:52

Плывец Аляксей Талай устанавіў рэкорд Паралімпійскіх гульняў у Токіа

Аляксей Талай. Фота з архіва
Аляксей Талай. Фота з архіва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плывец Аляксей Талай устанавіў рэкорд Паралімпійскіх гульняў у Токіа на дыстанцыі 50 м брасам у групе SB-1, але заняў у фінальным заплыве 7-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус палепшыў сусветнае дасягненне, якое трымалася з 1992 года. Спачатку ён дабіўся высокага выніку ў папярэднім заплыве, паказаўшы 1 мін 24,86 сек. У фінале Аляксей Талай быў яшчэ хутчэйшым - 1 мін 23,16 сек. Аднак яго абышлі сапернікі, якія выступаюць у класе SB-2 і разыгралі медалі ў гэтым відзе праграмы.

У Токіа беларускія спартсмены выступаюць у пяці відах спорту і ўжо заваявалі сем узнагарод рознай вартасці. Пяць залатых медалёў выйграў плывец Ігар Бокій. Серабро ў яшчэ аднаго плыўца Ягора Шчалканава. Бронзу выйграла кап'якідальніца Лізавета Пятрэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі