Фота з архіва
10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Ганна Пятруцкая стала прызёрам першынства Расіі па плаванні сярод юніёраў і юніёрак, якое праходзіць у Обнінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФП.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць больш за 900 спартсменаў 2006-2008 гадоў нараджэння, у тым ліку 14 прадстаўнікоў Беларусі. Першы медаль нашай камандзе Ганна Пятруцкая прынесла на дыстанцыі 200 м брасам - у фінале беларуска дакранулася да борціка трэцяй з часам 2 мін. 31,29 сек. Перамогу атрымала Настасся Шылянкова з Яраслаўскай вобласці, другой стала Вікторыя Блінава з Удмурцкай Рэспублікі, яшчэ адна наша спартсменка Аліса Белая заняла чацвёртае месца.
У папярэднім заплыве на гэтай дыстанцыі Пятруцкая паказала рэзультат 2 мін. 29,85 сек. і роўна на секунду пабіла свой жа юнацкі рэкорд Беларусі. За два дні спаборніцтваў нашы прадстаўнікі яшчэ тройчы выступілі ў фінальных заплывах: Аліса Белая была пятай на 50-метроўцы брасам, Данііл Бучанкоў на дыстанцыі 200 м комплексам стаў сёмым, як і Станіслаў Маркоўскі на стаметроўцы на спіне. Першынство Расіі па плаванні ў Обнінску прадоўжыцца па 12 ліпеня.-0-