Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2026, 18:53

Плыўчыха Бяляўская прынесла Беларусі першы медаль юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2026 

Паліна Бяляўская
Паліна Бяляўская
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Паліна Бяляўская заваявала бронзу IV летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў у сталіцы Сенегала Дакары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы беларускі медаль ЮАГ-2026 быў здабыты на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Папярэднюю стадыю Бяляўская пераадолела з трэцім рэзультатам сярод 68 дзяўчат, у фінале наша спартсменка праплыла басейн за 25,97 сек. і таксама фінішавала трэцяй. Перамогу атрымала харватка Ана Бабанавіч (25,45), серабро ў Алісы Лоўсан з Новай Зеландыі (25,74).

Паліна апярэдзіла равеснік з В'етнама, Кітайскага Тайбэя, Турцыі, Грэцыі і Малдовы. Раней на турніры ў Дакары беларуска была шостай на дыстанцыі ўдвая даўжэйшай. 5 лістапада на 50 м брасам выступіць наш Максім Машлякевіч, спаборніцтвы па плаванні завершацца ў сталіцы Сенегала ў пятніцу.

Усяго ўдзел у IV летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях прымаюць больш за 2600 юнакоў і дзяўчат з 204 краін. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі сем спартсменаў, таксама нашы хлопцы і дзяўчаты будуць прадстаўлены ў стральбе з лука, фехтаванні, тхэквандо і брэйк-дансе. Мультыспартыўны форум для атлетаў ва ўзросце да 18 гадоў прадоўжыцца па 13 лістапада.-0- 
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі