Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2022, 10:24

Плыўчыха Аліна Змушко ўстанавіла новы рэкорд Беларусі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плыўчыха Аліна Змушко на другім этапе "Гульняў дружбы" ў Казані ўстанавіла новы рэкорд Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінальным заплыве на дыстанцыі 50 м брасам у 25-метровым басейне яна паказала рэзультат 29,62 сек, пабіўшы свой ранейшы рэкорд (29,65 сек).

Першыя медалі "Гульняў дружбы" будуць разыграны сёння. Беларус Ілья Шымановіч выступіць у фінале на 100 м брасам з лепшым рэзультатам па выніках паўфіналу.

Турнір прадоўжыцца да 25 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі