ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 красавіка 2023, 13:52

Пяты сезон "Залатой ракеткі" стартаваў у Мінску

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты сезон турніру юных тэнісістаў "Залатая ракетка" сёння пачаўся ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першымі на кортах тэніснага цэнтра "Аква-Мінск" у барацьбу ўступілі сталічныя каманды "Змена" і "Авант-Клуб", а таксама выхаванцы ГАКЦАР з Гомеля і лідскай СДЮШАР. На наступным тыдні свой турнір пачнуць каманды 2-й групы: "YesToDay" (Мінск), СДЮШАР нумар 2 (Пінск), СДЮШАР нумар 1 (Магілёў), ДЮСШ нумар 1 (Светлагорск). Потым стартуюць матчы 3-й групы: ГЦАР па тэнісе (Мінск), "Залаты мяч" (Брэст), ДЮСШ (Гродна), СДЮШАР імя Вавілава (Мінск). У 4-й групе згуляюць: РЦАП па тэнісе (Мінск), ДЮСШ (Бяроза), СДЮШАР нумар 8 (Віцебск).

Кожны матч складаецца з адзіночных паядынкаў, а таксама сустрэч у парным і змешаным разрадах. Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды выйдуць у асноўную паўфінальную стадыю, а астатнія згуляюць у суцяшальным паўфінале. Па выніках асноўнага паўфінальнага раўнда барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць чатыры лепшыя дружыны. Вырашальны этап запланаваны на лістапад.

Нацыянальны камандны турнір "Залатая ракетка" праводзіцца з 2019 года па ініцыятыве Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай тэніснай федэрацыі. У ім гуляюць хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце да 12 гадоў. Фармат гэтых спаборніцтваў максімальна набліжаны да юніёрскіх камандных чэмпіянатаў Еўрапейскай тэніснай федэрацыі. У 2019 годзе ўладальнікамі "Залатой ракеткі" сталі дзеці з САЦ "Тэніс у Сонечным" (Ракаў), а потым тры сезоны запар не было роўных выхаванцам сталічнай СДЮШАР па тэнісе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі