9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяцёра беларускіх спартсменаў выступяць на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе, які стартуе заўтра ў Будапешце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Планетарны форум пройдзе з 10 па 15 снежня ў 25-метровым басейне "Дунай-Арэны", усяго плыўцы разыграюць 46 камплектаў узнагарод. Сярод удзельнікаў - пяцёра беларускіх спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. На старт заплываў выйдуць чэмпіён свету і Еўропы на кароткай вадзе Ілья Шымановіч, пераможца кантынентальнага першынства ў малым басейне Настасся Шкурдай, а таксама Аліна Змушко, Настасся Куляшова і Рыгор Пякарскі.-0-