ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2017, 17:04

Пяць залатых медалёў заваявалі беларускія фрыстайлісты на этапе Кубка Еўропы ў "Раўбічах"

Фота Беларускага лыжнага саюза
Фота Беларускага лыжнага саюза

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць залатых медалёў заваявалі беларускія фрыстайлісты на этапе Кубка Еўропы ў рэспубліканскім цэнтры па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выніку двойчы на верхнюю прыступку п'едэстала гонару падымаўся сярэбраны прызёр Сусветнай зімовай універсіяды ў Алматы Арцём Башлакоў, таксама першае месца занялі беларусы Павел Дзік і Ганна Яўсеенка. У камандных спаборніцтвах зборная Беларусі (Сняжана Драбянкова, Павел Дзік, Ілья Гарэлік) заняла першае месца. Другое месца заняла таксама каманда гаспадароў у складзе Ганны Яўсеенка, Дзмітрыя Мазуркевіча і Арцёма Башлакова.

Спаборніцтвы сталі важным этапам падрыхтоўкі да этапу Кубка свету, які 25 лютага прыме спарткомплекс "Раўбічы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі