Сцяг Панядзелак, 28 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2025, 18:44

Пяць беларускіх пяціборцаў выйшлі ў фінал першага этапу Кубка Ляднёва ў Маскве

Фота з архіва
Фота з архіва
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы склад фіналістаў першага этапу міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор'і "Кубак Паўла Ляднёва", які праходзіць у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць мацнейшыя беларускія і расійскія пяціборцы. У сераду адбылася мужчынская кваліфікацыя, у якой 70 спартсменаў спрачаліся за 18 пуцёвак у фінал. Нашу каманду прадставілі 15 чалавек, з іх прабіцца ў вырашальны раўнд удалося пяцярым - заўтра за ўзнагароды паспрачаюцца Іван Хамцоў, Назар Сівіцкі, Уладзіслаў Беразавік, Акім Гнедчык і Уладзіслаў Мелказераў.

Мужчынскі фінал на першым этапе турніру па сучасным пяцібор'і стартуе 13 сакавіка ў 13.00. У дзевяць гадзін раніцы на старт медальных разборак выйдуць жанчыны, сярод удзельніц шасцёра беларусак - Наталля Савянкова, Мілана Певец, Таццяна Рагачова, двухразовая пераможца Кубка Ляднёва Марыя Гнедчык, а таксама прызёры нядаўняга этапу Кубка свету ў Каіры Віялета Гурэева і Настасся Малашанока.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі